Першыя крокi да беларускай мовы

Педагагiчным калектывам нашай установы дашкольнай адукацыi пад агульным дэвiзам «Беларусь – мая Радзiма – краса, i гонар, i любоу!» праводзiцца мэтанакiраваная работа па далучэнню выхаванцау да культуры i традыцый беларускага народа. Азнаямленне з культурнай спадчынай немагчыма без авалодання роднай мовы. Без апоры на нацыянальную гiсторыю, вусную народную творчасць, народную мудрасць, этнаграфiю бессэнсоуна гаварыць аб выхаваннi агульначалавечых каштоунасцей i развiццi асобы дзiцяцi. Выхаванне, заснаванае на народных традыцыях, валодае моцнай выхаваучай сiлай. Менавiта так – праз вывучэнне роднай мовы i традыцый беларускага народа – можна выхаваць павагу да сваёй Радзiмы. Трэба толькi марна час не губляць, размауляць с дзецьмi па-беларуску, рабiць гэта з маленства.

Бо мова – жывая тканiна, прырастае там, дзе крынiчыць людское жаданне.

Родная мова

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

Гэта ластавак шчабятанне,

Звон світальных палескіх крыніц,

Сінь чабору, і барвы зарніц,

І буслінае клекатанне.

Калі ж хто загадае: “Не трэба!” –

Адрачэцца ад мовы народ, –

Папрашу я і сонца, і неба:

Мне не трэба ні славы, ні хлеба,

Асудзіце на безлічня год.

Толькі месяца ў назвы пакіньце,

Назвы родныя роднай зямлі,

Пра якія з маленства ў блакіце

Бор шуміць і пяюць жураўлі:

Студзень – з казкамі снежных аблокаў,

Люты – шчодры на сіні мароз,

Сакавік – з сакатаннем і сокам

Непаўторных вясновых бяроз,

Красавік – час маланак і ліўняў,

Травень – з першым каханнем, сяўбой,

Чэрвень – з ягаднаю зарой,

Ліпень – з мёдам,

З пшаніцаю – жнівень,

Спелы яблычны верасень,

Светлы кастрычнік

У празрыстасці чыстай, крынічнай.

Лістапад – залаты лістапад,

Снежань – першы густы снегапад...

Ці плачу я, ці пяю,

Ці размаўляю з матуляю –

Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю.

Як жа у нашай установе адукацыі ажыццяуляецца развiццё асобы дзiцяцi, заснаванае на традыцыях беларускага народа? Па-першае, існуюць заняткі на беларускай мове ў групах з малодшага ўзросту. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы і забавы, напрыклад, “Гуканне вясны”, «Восеньскі кірмаш»,“Калядкі”, на якіх выхаванцы знаёмяцца з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў. Выхаванцы разам з педагогамі на занятках па тэме «Мая Радзіма – Беларусь!» знаёмяцца з сімвалами Беларусі, на тэматычных фальклорных святах і забавахвыхаванцы на роднай мове спяваюць, чытаюць вершы, гуляюць у беларускія гульні.