Дзень роднай мовы ў дзіцячым садку

21.02.2020

Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці з’яўляецца родная мова, якая, паводле слоў народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, з’яўляецца першай крыніцай, «праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет», «праз родную мову льецца шырокая магутная плынь, людкуючы розум і пачуцці дзяцей».

Выхавацелямі дашкольнай адукацыі Цуран Ж.В., Сёмачкінай Т.Я., Усавай І.В. у Дзень роднай мовы была арганізавана тэатральна-гульнявая дзейнасць у адукацыйным працэсе з выхаванцамі ад 4 да 6 гадоў.

Выхаванцы сярэдняй групы складна і паслядоўна пераказвалі беларускую народную казку «Зайкава хатка» з выкарыстаннем настольнага тэатра, інтанацыйна і выразна перадавалі дыялог.

Выхаванцы старэйшай групы № 2 з дапамогай драматызацыі прадстаўлялі беларускую народную казку «Пых». Ролі персанажаў казкі самастойна і выразна выконвалі дзеці, перадаючы настрой, характар, выразнасць вобраза (рух, інтанацыя, міміка).

У выніку ў выхаванцаў прасочваецца цікавасць да беларускіх народных казак. Выхаванцы разумеюць беларускую мову і імкнуцца правільна прамаўляць спецыфічныя гукі беларускай мовы.