Далучэнне выхаванцау да культуры i традыцый беларускага народа у восеньскiх забавах

15.11.2019

14 лiстапада,  15 лiстапада 2019 года у дашкольнай установе адукацыi  пад агульным дэвiзам  «Гэты родны куточак зямлі Беларуссю ласкава завём…» праходзiлi тэматычныя восеньскiя забавы «Ўсе стравы сытныя, надта апетытныя» для выхаванцаў старэйшых групп, сярэдняй групы «Пеўнік і бабовае зярнятка».

Тэматычныя восеньскiя забавы падрыхтавала музычны кiраунiк I.Г.Калашнiкава. Дзецi спявалi, чыталi вершы, спявалi песнi на роднай мове.

Педагагiчным калектывам нашай установы дашкольнай адукацыi праводзiцца мэтанакiраваная работа па далучэнню выхаванцаў да культуры i традыцый беларускага народа, што набывае асаблiваю актуальнасць у Год малой радзiмы. Азнаямленне з культурнай спадчынай немагчыма без авалодання роднай мовы.

Без апоры на нацыянальную гiсторыю, вусную народную творчасць, народную мудрасць, этнаграфiю бессэнсоуна гаварыць аб выхаваннi агульначалавечых каштоунасцей i развiццi асобы дзiцяцi.

Выхаванне, заснаванае на народных традыцыях, валодае моцнай выхаваучай сiлай. Менавiта так – праз вывучэнне роднай мовы i традыцый беларускага народа – можна выхаваць павагу да сваёй Радзiмы. Трэба толькi марна час не губляць, размауляць с дзецьмi па-беларуску, рабiць гэта з маленства.  Бо мова – жывая тканiна, прырастае там, дзе крынiчыць людское жаданне.