Далучэнне выхаванцау да культуры i традыцый беларускага народа

06.11.2018
Далучэнне выхаванцау да культуры i традыцый беларускага народа

1 i 6 лiстапада 2018 года у дашкольнай установе адукацыi пад агульным дэвiзам «Беларусь – мая Радзiма – краса, i гонар, i любоу!» праходзiлi тэматычныя восеньскiя забавы: для выхаванцау сярэдняй групы «Прыгажуня Восень» i для выхаванцау старэйшых груп «Восеньскi кiрмаш».

Тэматычныя восеньскiя забавы падрыхтавала музычны кiраунiк I.Г.Калашнiкава. Дзецi чыталi вершы, спявалi песнi на роднай мове.

Педагагiчным калектывам нашай установы дашкольнай адукацыi праводзiцца мэтанакiраваная работа па далучэнню выхаванцау да культуры i традыцый беларускага народа, што набывае асаблiваю актуальнасць у Год малой радзiмы. Азнаямленне з культурнай спадчынай немагчыма без авалодання роднай мовы.

Без апоры на нацыянальную гiсторыю, вусную народную творчасць, народную мудрасць, этнаграфiю бессэнсоуна гаварыць аб выхаваннi агульначалавечых каштоунасцей i развiццi асобы дзiцяцi.

Выхаванне, заснаванае на народных традыцыях, валодае моцнай выхаваучай сiлай. Менавiта так – праз вывучэнне роднай мовы i традыцый беларускага народа – можна выхаваць павагу да сваёй Радзiмы. Трэба толькi марна час не губляць, размауляць с дзецьмi па-беларуску, рабiць гэта з маленства. Бо мова – жывая тканiна, прырастае там, дзе крынiчыць людское жаданне.